У Расіі спалілі некалькі партый прывезеных з Беларусі руж і больш за 20 т свінога тлушчу

25 красавіка, Позірк. Некалькі партый прывезеных з Беларусі руж было спалена, каб не дапусціць распаўсюду на тэрыторыі Расіі каранціннага шкодніка закрытага грунту — заходняга кветкавага трыпсу, паведаміла 24 красавіка ўпраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага падраздзялення ведамства, партыі заражаных кветак па 250 зрэзаў былі выяўленыя 9 і 15 красавіка ў пункце фітасанітарнага кантролю Чырвоная Горка ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці РФ.
Вырашчаныя ў Кеніі і Эквадоры кветкі, увезеныя аўтатранспартам з беларускай тэрыторыі, прызначаліся для кампаній “Аквілон” (Смаленск) і “Кветкавы альянс” (Масква).
Акрамя таго, на падставе рашэння згаданага ўпраўлення Рассельгаснагляду 21 красавіка было ўтылізавана 20,4 тоны замарожанага свінога тлушчу, вырабленага Стаўбцоўскім мясакансервавым камбінатам (Мінская вобласць).
Паведамляецца, што аўтамабіль на беларускіх нумарах, які транспартаваў гэты груз у Маскву, быў затрыманы яшчэ 13 сакавіка.
“Першасны дакументарны кантроль выявіў у перавозчыка падроблены ветэрынарны сертыфікат з фальсіфікаванымі адзнакамі пра нібыта праведзены спецыялістамі Рассельгаснагляду ветэрынарны кантроль у афіцыйным пункце ўвозу пры ўездзе аўтамашыны на расійскую тэрыторыю, — заявіла ведамства. — Пры непасрэдным надглядзе грузу высветлена, што на пагрузачных палетах адсутнічаюць адбіткі клеймаў, якія пацвярджаюць правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы тлушчу беларускай ветэрынарнай службай”.
3 красавіка Рассельгаснагляд атрымаў адказ Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, які “не пацвердзіў заяўленыя ў суправаджальных дакументах паходжанне і бяспеку прадукцыі”.
Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля тавараў айчыннай вытворчасці ў розніцы зменшылася на 4,4 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



