Урад упаўнаважыў МАРГ размяркоўваць квоты на імпарт асобнай прадукцыі з Ірана і Сербіі

25 красавіка, Позірк. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) упаўнаважанае размяркоўваць усе квоты на імпарт асобнай прадукцыі з Ірана ў 2026 годзе і Сербіі ў 2026–2028 гадах, вынікае з пастановы ўрада № 197 ад 23 красавіка 2026 года.
Дакумент, апублікаваны 25 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заснаваны на ўказе аб дзяржрэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці, а таксама прынятых летась рашэннях калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі пра кватаванне імпарту краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза асобных тавараў, вырабленых у Іране і Сербіі. Абедзве гэтыя краіны маюць пагадненне пра свабодны гандаль з ЕАЭС.
Квоты на імпарт з Ірана тычацца свежых яблыкаў, прыгатаваных або кансерваваных без воцату таматаў, а таксама свежых або ахалоджаных — бульбы (акрамя насеннай), таматаў, морквы, рэпы, агуркоў, карнішонаў, сталовых буракоў, казлабародніка, каранёвай салеры, радыскі (ды іншых аналагічных карняплодаў), асобных відаў качаннай капусты, кальрабі, ліставай капусты (ды іншых аналагічных раслін роду Brassica).
Квоты на імпарт з Сербіі — цыгарэт, сыроў (акрамя гларскага з зёлкамі, бутэрказе, авечага і казінага), спіртавых настоек, вырабленых шляхам дыстыляцыі вінаграднага віна або жмыху вінаграда.
Ліцэнзіі на імпарт могуць атрымліваць зарэгістраваныя ў Беларусі індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы. У адпаведнай заяўцы яны павінны пазначаць жаданыя аб’ёмы тарыфных квот, а таксама абгрунтаваць неабходнасць іх выдзялення. Выдача ліцэнзій спыніцца, калі квоты будуць вычарпаныя.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі палітычна падтрымлівае Іран, асуджаючы ўведзеныя супраць гэтай краіны заходнія санкцыі, а таксама імкнецца пашыраць эканамічную супрацу.
У сваю чаргу Сербія фігуруе ў эканамічным спісе недружалюбных Беларусі дзяржаў. Як кандыдат на ўступленне ў Еўрасаюз Бялград далучыўся да эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў. Сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч дэкларуе палітычную лаяльнасць да Мінска, але ў той жа час не адмаўляецца ад кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля тавараў айчыннай вытворчасці ў розніцы зменшылася на 4,4 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



