Круты заявіў пра гатоўнасць Мінска пераймаць кітайскі вопыт дзяржкіравання і партыйнага будаўніцтва

27 красавіка, Позірк. Пра гатоўнасць Мінска пераймаць кітайскі досвед дзяржаўнага кіравання і партыйнага будаўніцтва завіў кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Круты на сустрэчы ў Пекіне 27 красавіка з членам пастаяннага камітэта палітбюро цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі КНР (КПК), сакратаром цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі, паведамляе агенцтва “Сіньхуа”.
Круты лічыць, што выкарыстанне ў Беларусі кітайскага досведу “дазволіць вывесці двухбаковыя адносіны на новы ўзровень“. Як адзначаецца, ён таксама заявіў, што Беларусь “цвёрда прыхільная развіццю ўсепагоднага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Кітаем“.
Лі Сі ў сваю чаргу падкрэсліў, што Кітай гатовы працаваць з Беларуссю для рэалізацыі “важнага кансенсусу, дасягнутага кіраўнікамі дзвюх дзяржаў“, і “працягваць цвёрда падтрымліваць адно аднаго па пытаннях, якія закранаюць ключавыя інтарэсы і важнейшыя заклапочанасці бакоў“.
Паводле яго слоў, Пекін “мае намер паглыбляць спалучэнне стратэгій развіцця і высакаякаснае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы “Пояс і шлях“, умацоўваць узаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках і прасоўваць двухбаковыя адносіны з Беларуссю“.
Пра тое, што Круты наведвае Кітайскую Народную Рэспубліку з афіцыйным візітам, прэс-служба Лукашэнкі паведаміла 26 красавіка. Адзначалася, што паездка ажыццяўляецца па запрашэнні міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта КПК.
Круты ўжо наведаў Сіань (сталіца правінцыі Шэньсі), дзе знаходзіцца лагістычны цэнтр, які “выступае адпраўным пунктам сучаснага “Шаўковага шляху”. Там “фарміруецца грузапаток па маршруце Кітай — Еўропа — Кітай, які праходзіць праз Беларусь“
Паведамлялася, што там чыноўнік “падрабязна абмеркаваў перспектывы нарошчвання перавозак у двухбаковых і транзітных зносінах з апорай на магчымасці Беларускай чыгункі, а таксама на патэнцыял Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень“.
Лі Сі наведваў Беларусь у верасні мінулага года.
Лукашэнка 17 красавіка ў інтэрв’ю амерыканска-кубінскаму журналісту Рыку Санчэсу для падкантрольнага Расіі міжнароднага тэлеканала RT заявіў, што Кітай і Расія “выратавалі“ Беларусь ад наступстваў заходніх эканамічных санкцый.
23 красавіка стала вядома, што беларуска-кітайскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Волат-Санцзян” і яго кітайскі заснавальнік China Space Sanjiang Group былі ўключаныя ў 20-ы пакет антырасійскіх санкцый ЕС.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала сутачны рэкорд спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі за апошнія паўгода (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


