Літоўскі перавозчык больш як на 2 млн рублёў занізіў кошт увезенай парфумернай прадукцыі — мытня

5 траўня, Позірк. У дачыненні да літоўскага перавозчыка распачатая крымінальная справа за спробу ўхіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Адзначаецца, што парушэнне выявілі гродзенскія мытнікі пры надглядзе грузавога аўтамабіля DAF, які прыбыў з Літвы ў пункт пропуску Каменны Лог (з іншага боку — Мядзінінкай).
Паводле інфармацыі ДМК, кіроўца перадаў дакументы, паводле якіх кошт грузу — парфумернай прадукцыі — складаў 3 млн рублёў.
Насамрэч, як заяўлена, кошт тавараў перавышаў 5 млн рублёў: “Гэта пацвердзілі як вынікі праведзенай праверкі, так і яшчэ адзін камплект дакументаў, што быў знойдзены пры мытным кантролі”.
Дзеянні кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 231 КК (ухіленне ад выплаты плацяжоў, якія спаганяюцца мытнымі органамі, у буйным памеры, здзейсненае паўторна або групай асоб з папярэдняй змовы). Санкцыя — штраф, да 5 гадоў абмежавання волі або да 6 гадоў пазбаўлення волі.

- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


