Паводле неафіцыйнай інфармацыі, супрацоўнік “Гродна Азот” наклаў на сябе рукі праз інцыдэнт з няякаснай цэглай з РФ

5 траўня, Позірк. Пра самагубства супрацоўніка прадпрыемства “Гродна Азот” паведаміла ініцыятыва “Рабочы Рух”. З яе інфармацыі вынікае, што гаворка пра аднаго з намеснікаў начальніка цэха аднаўлення едкага натру Андрэя С.
“Для рамонту печаў спальвання адкідаў замест імпартнай цэглы, што набывалася раней, была набытая цэгла расійскай вытворчасці. Пасля абвальвання футроўкі ў печах высветлілася, што матэрыял быў няякасным”, — заявіла ініцыятыва.
У сваю чаргу, паводле інфармацыі партала “Люстэрка”, загінуламу было аддадзенае вуснае распараджэнне падвысіць тэмпературу гарэння, каб працэс “праходзіў нормы экалогіі”. Мужчына зрабіў, што яму загадалі, у выніку адбылося разбурэнне цэглы.
Ініцыятыва “Рабочы Рух” адзначыла, што на планёрцы ў кіраўніцтва “гучалі жорсткія абвінавачанні, пагрозы і спробы знайсці “крайняга”. Паводле інфармацыі партала, “усю шкоду — а гэта 1,2 мільёна рублёў — дырэктар павесіў” на Андрэя С.: “Са словамі, што ён пажыццёва будзе выплачваць доўг ці пойдзе ў турму”.
Крыніца “Люстэрка” паведаміла, што кіраўніцтва “спрабуе ўсяляк зацішыць” выпадак, аднак “увесь завод ведае, што адбылося”.
Прадпрыемства “Гродна Азот” раней было ўключанае ў спіс арганізацый, якія інстытуты Еўрасаюза лічаць адказнымі за “сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, альбо дзейнасць якіх нясе іншую сур’ёзную пагрозу дэмакратыі або вяршэнству права ў Беларусі, альбо іншых фізічных або юрыдычных асоб, арганізацый і органаў, звязаных з імі, а таксама юрыдычных асоб, арганізацый і органаў, што знаходзяцца ў іх уласнасці або пад іх кантролем, або атрымліваюць выгаду ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ці падтрымліваюць яго, а таксама юрыдычных асоб, арганізацый і органаў, што знаходзяцца ў іх уласнасці або пад іх кантролем”.
3 ліпеня 2025 года стала вядома, што вышэйшая інстанцыя Суда Еўрапейскага саюза (Court of Justice, у рускай мове таксама называюць Еўрапейскі суд) адхіліла апеляцыйную скаргу прадпрыемстваў “Гродна Азот” і “Хімвалакно” на адмову першай інстанцыі Суда ЕС (General Court, Агульны суд).
Згодна з матэрыяламі Беларускага расследавальніцкага цэнтра, “Гродна Азот” у абыход санкцый пастаўляе прадукцыю ў Еўрасаюз, а таксама ў Расію — для вытворчасці там “ваеннай амуніцыі”.
Дырэктарам “Гродна Азота” з’яўляецца Ігар Ляшэнка. Унесены ў санкцыйны спіс ЗША у жніўні 2021 года.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД дасягнула амаль 2 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага квартала Беларусь заняла 3-е месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыі, месяц таму была на 2-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства68% правераных ад пачатку года будоўляў не адпавядала нормам — ДзяржбуднаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаНелегальныя мігранты больш за 40 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў Латвію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


