Мінск 16:06

Долар і юань патаннелі на таргах 5 траўня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

5 траўня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюта патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 траўня 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8305 рубля (-0,04%; -0,001), юаня — да 4,1594 за 10 (-0,19%; -0,0079).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,7727 за 100 (+0,09%; +0,0043), еўра — да 3,3094 (+0,24%; +0,0079).

На мінулым — скарочаным — працоўным тыдні (27–30 красавіка) курс долара вырас на 0,27% (з 2,8192 да 2,8267), еўра — на 0,45% (з 3,2734 да 3,288), расійскага рубля — на 0,53% (з 3,7538 да 3,7737 за 100); юаня — знізіўся на 0,04% (з 4,1401 да 4,1384 за 10).

За чатыры месяцы 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

У першай тройцы Казахстан — 8,18%, Расія — 4,28% і Арменія — 2,77%. За Беларуссю ідзе Узбекістан са зніжэннем курсу на 0,42% і Грузія — на 0,12%.

Долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,01%; Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,41%, Таджыкістане — на 1,63%, Малдове — на 2,88% і Украіне — на 4,00%.

Падзяліцца: