Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек

5 траўня, Позірк. Беларускія праваабарончыя арганізацыі 5 траўня выступілі з сумеснай заявай аб прызнанні палітвязнямі сямі чалавек.
Праваабаронцы прынялі такое рашэнне, атрымаўшы інфармацыю “пра выстаўленне абвінавачанняў, узяццё пад варту і вынясенне прыгавораў” паводле ч. 1 арт. 342 КК у дачыненні да Дзмітрыя Барабана і Алены Лабанавай, а таксама пра накіраванне ў пенітэнцыярныя ўстановы асуджаных паводле гэтага жа артыкула Максіма Жука, Дзмітрыя Шакаліды, Артура Гранічнага, Андрэя Колба і Юрыя Гадуна.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць пералічаных людзей і спыніць іх крымінальны пераслед; неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд; спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Human Constanta.
Цяпер у спісе на сайце “Вясны” ў якасці палітвязняў фігуруюць 842 чалавекі.
Даведка “Позірку”:
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх.

- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


