Падлеткі ў Гродне гулялі на даху шматпавярховіка з цацачным пісталетам — міліцыя праводзіць праверку

5 траўня, Позірк. Падчас маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў супрацоўнікі міліцыі выявілі інфармацыю аб тым, што на даху аднаго з дамоў у Гродне непаўналетнія “стралялі з прадмета, візуальна падобнага на пісталет”, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Публікацыя, як адзначаецца, “выклікала грамадскі рэзананс і не засталася па-за ўвагай праваахоўнікаў”. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Гродна выбылі на месца здарэння і на працягу гадзіны пасля размяшчэння навіны ў інтэрнэце асобы ўдзельнікаў інцыдэнту былі ўстаноўленыя. Імі аказаліся пяцёра падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў.
Падчас разбіральніцтва высветлілася, што “зброя” ў руках школьнікаў была цацачнай, гаворыцца ў паведамленні. Двое з іх растлумачылі, што стралялі ў “пакрыццё даху”, у людзей “не цэліліся”. Свой учынак дзеці “патлумачылі свавольствам, жаданнем убачыць горад з вышыні”, адзначае УУС.
“Цяпер праводзіцца праверка. У ходзе абследавання паддашкавага памяшкання ўстаноўлена, што ўваход на дах быў не зачынены. Па дадзеным факце вынесена прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню правапарушэнняў”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Таксама паведамляецца пра іншае здарэнне, удзельнікам якога стаў падлетак. Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна ўстанавілі асобу непаўналетняга, які пашкодзіў чужы аўтамабіль.
Паведамляецца, што падлетак 2013 года нараджэння, знаходзячыся ў кватэры на сёмым паверсе, скідаў з акна пакеты, напоўненыя вадой. Некалькі пакетаў патрапілі ў лабавое шкло прыпаркаванай унізе машыны. Сума нанесенай шкоды склала 1.100 рублёў.
У 2025 годзе за хуліганства асуджана 123 падлеткі. Усяго за здзяйсненне розных злачынстваў асуджана 430 непаўналетніх — на 27,5% менш, чым у 2024-м (593), сведчаць даныя Вярхоўнага суда.
За здзяйсненне “злачынстваў супраць міру, бяспекі чалавецтва” асуджана пяць з іх, у тым ліку трое — паводле арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), двое — паводле арт. 1301 (рэабілітацыя нацызму).
У “злачынствах супраць жыцця і здароўя” прызнаныя вінаватымі 20 непаўналетніх. Палова з іх — за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 147), шэсць — за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 149), трое — за забойства (арт. 139), адзін — за прычыненне смерці па неасцярожнасці (арт. 144).

- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


