Мінск 09:07

Пасля рэканструкцыі колькасць машынамесцаў у зоне чакання ля пункта пропуску Брэст павялічана ў чатыры разы

8 траўня, Позірк. Рэканструяваная зона чакання паблізу пункта пропуску Брэст (з польскага боку — Тэрэспаль) прызначана для размяшчэння 370 транспартных сродкаў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Стаянка была адкрыта 7 траўня. Да рэканструкцыі яна была разлічана на 84 машына-месцы, удакладняе прэс-служба ведамства.

“Плошча павялічана на 2,3 га, а колькасць стаяначных месцаў — у чатыры разы, яшчэ плюс 235 для легкавога транспарту і 50 для аўтобусаў”, — гаворыцца ў рэлізе.

Паводле слоў кіраўніка ДМК Уладзіміра Арлоўскага, названы пункт пропуску з’яўляецца “самым загружаным маршрутам у напрамку Еўрапейскага саюза”.

Паводле даных ДМК, пляцоўка была абсталявана зараднымі станцыям. для электрамабіляў, сістэмай аўтаматычнага распазнання рэгістрацыйных знакаў транспарту, збудаваннямі для аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, санітарнымі блокамі і месцы для адпачынку.

У агульнай даступнасці размешчаны 17 электронных табло, якія дублююць інфармацыю аб выкліку транспартнага сродку для перасячэння мяжы.

У планах ведамства далейшае развіццё яшчэ трох зон чакання: у пункта пропуску Бераставіца (з польскага боку — Баброўнікі; увод плануецца ў бягучым годзе), Грыгароўшчына (з латвійскай —Патэрніекі; увод у 2027-м), Каменны Лог (з літоўскай Мядзінінкай; пачатак будаўніцтва — у 2027-м)

Для выезду ў Літву цяпер можна скарыстацца двума пунктамі пропуску: Каменны Лог — на 16:00 7 траўня у чарзе знаходзілася 100 легкавых аўтамабіляў (на такі ж час 6 мая — 20 грузавікоў) і Беняконі (Шальчынінкай) — 10 грузавых і 90 легкавых (не было), а ў Польшчу: чэргаў, Бераставіца — 40 грузавых (78), Казловічы (Кукурыкі) — не было (175), Брэст — не было (тры аўтобусы).

Падзяліцца: