Мінск 16:49

Інфляцыя ў красавіку склала 0,8%, у гадавым вымярэнні — 5,4%, сведчаць даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by

11 траўня, Позірк. Спажывецкія кошты ў красавіку 2026 года выраслі на 0,8%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У гадавым вымярэнні (да красавіка 2025-га) цэны сталі большыя на 5,4%: харчовыя тавары — на 6,3%, нехарчовыя — на 2%, паслугі — на 8,4%.

Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025-га.

Гадавы прырост не мае перавысіць 7%, як і закладзена ў зборы найважнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.

У студзені цэны не меліся вырасці больш як на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (па факце +0,5%), у люты (з нарастальным вынікам) — не больш за 2% (+1%), сакавіку — 2,5% (+1,6%), красавіку — 3,1% (+2,5%).

Далей: травень — 3,4%, чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: