Пракуратура знайшла недахопы ва ўтрыманні ахоўных і супрацьрадыяцыйных збудаванняў Магілёўскай вобласці

15 траўня, Позірк. Парадак утрымання і эксплуатацыі ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны праверылі органы пракуратуры Магілёўскай вобласці, паведаміла 15 траўня прэс-служба нагляднага органа.
Інспектары канстатавалі, што арганізацыі, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ахоўныя збудаванні, робяць захады для “падтрымання іх у гатоўнасці да прыёму насельніцтва”. Разам з тым па выніках выбарачнага абследавання больш як 90 збудаванняў органы пракуратуры запатрабавалі ад арганізацый “выправіць асобныя недахопы і недагляды, якія негатыўна ўплываюць на агульны стан і арганізацыю ўтрымання такіх аб’ектаў”.
Абласная пракуратура ўнесла абагульненае прадстаўленне ў Магілёўскі аблвыканкам, у якім запатрабавала забяспечыць належнае ўтрыманне ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны. Падкрэсліваецца, што выкананне акта нагляду “ўзятае на кантроль”.
Ведамства нагадала, што ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны — гэта ахоўныя, супрацьрадыяцыйныя сховішчы і ўкрыцці. Яны прызначаныя для абароны насельніцтва ад уздзеяння сродкаў паражэння (фугаснага, асколачнага ды інш.), іянізавальных выпраменьванняў пры радыеактыўным заражэнні (забруджванні) мясцовасці, паражэнні абломкамі будаўнічых канструкцый будынкаў, надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ды іншага.
У кастрычніку 2022 года Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляла, што ў Беларусі больш за 5 тыс. збудаванняў, якія могуць быць выкарыстаныя пры ракетных ударах.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


