Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да “адкрытага дыялогу” з Нарвегіяй

17 траўня, Позірк. З Днём Канстытуцыі павіншаваў народ Нарвегіі 17 траўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“У недалёкім мінулым міждзяржаўныя беларуска-нарвежскія адносіны ўносілі значны ўклад у павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян абедзвюх краін, падтрыманне рэгіянальнай стабільнасці, умацаванне глабальнай харчовай бяспекі”, — заявіў віншавальнік.
Паводле яго сцвярджэння, сёння, “нягледзячы на штучныя перашкоды і часова парушаныя звыклыя эканамічныя сувязі”, Беларусь і Нарвегія “маюць вялікі патэнцыял для аднаўлення канструктыўнага ўзаемадзеяння”.
“Мінск пацвярджае гатоўнасць да адкрытага дыялогу з Осла ў розных сферах агульнай цікавасці на карысць нашых народаў”, — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка пажадаў нарвежцам “трывалага міру, салідарнасці і росквіту”.
У аналагічнай танальнасці былі вытрыманыя папярэднія віншаванні палітыка ў адрас нарвежскага народа.
“Упэўнены, нягледзячы на штучныя бар’еры, беспадстаўна створаныя сучаснымі палітыкамі, мы знойдзем магчымасць вярнуцца да паўнавартаснага дыялога на карысць абедзвюх дзяржаў. Рэспубліка Беларусь гатовая да аднаўлення канструктыўнай супрацы з Каралеўствам Нарвегія ва ўсіх сферах узаемнай цікавасці”, — заявіў віншавальнік год таму.
У аналагічным віншаванні ў 2024 годзе Лукашэнка заяўляў, што “аднаўленне двухбаковага дыялогу <…> адпавядае інтарэсам насельніцтва абедзвюх дзяржаў, у першую чаргу зацікаўленасці ва ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне”, і запэўніў, што дзверы Беларусі “заўсёды будуць адчыненыя для нарвежскіх сяброў”. У віншаванні, накіраваным у 2023 годзе, ён сярод іншага выказаў шкадаванне праз тое, што “афіцыйны Осла, далучыўшыся да палітычна матываваных нелегітымных санкцый” супраць Мінска, “парушае правы звычайных беларусаў”.
З красавіка 2022 года нарвежскі пакупнік калійных угнаенняў Yara спыніў закупляць прадукцыю прадпрыемства “Беларуськалій”. Кампанія паведаміла, што “цвёрда адданая прынцыпам усеагульных правоў чалавека, асуджае ўсе формы іх парушэнняў і рэпрэсій”.
Нарвегія ўваходзіць у сфармаваны беларускім урадам спіс “недружалюбных дзяржаў”, у дачыненні да якіх час ад часу ўводзяцца абмежавальныя меры — як правіла, у адказ на ўвядзенне новых санкцый. У той жа час гэтая скандынаўская дзяржава ўключаная ў “пашыраны пералік” краін Еўропы, грамадзянам якіх да канца 2025 года дазволена наведваць Беларусь без візы.
Нарвегія стала першай дзяржавай, якая зрабіла ўнёсак — 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра) — у заснаваны дэмакратычнымі сіламі Беларусі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская неаднаразова наведвала Нарвегію, апошні раз гэта было ў снежні 2025 года.

- Навіны Германіі, ПалітыкаБундэстаг адхіліў праект альтэрнатыўнай рэзалюцыі аб палітыцы ўрада ў сферы правоў чалавека са згадваннем БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ трэцім квартале грузінскія ўлады выслалі 15 беларускіх грамадзян, з пачатку 2026 года — 39 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

