МНС папярэдзіла пра навальніцы на захадзе Беларусі — магчымыя перабоі з электразабеспячэннем і пажары (дапоўнена)
17 траўня, Позірк. У заходніх рэгіёнах Беларусі 17 траўня чакаюцца навальніцы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Фактары небяспекі: пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікнення лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках”, — гаворыцца ў паведамленні.
МНС адзначае, што ў Беларусі 17 траўня будзе пераменная воблачнасць. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра складзе +20 +26°С, у заходніх раёнах месцамі +17 +19°С.
Дапаўненне.
На 18 траўня ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай вобласцях абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе МНС. У многіх раёнах чакаюцца навальніцы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. тэмпература паветра ў названых рэгіёнах складзе ад +9 (уначы) да +27°С.
Ведамства папярэджвае аб верагоднасці пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадач, парушэння электразабеспячэння, пашкоджання (абвальвання) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, падзення дрэў і інш.
МНС рэкамендавала арганізацыям і грамадзянам прыняць неабходныя меры засцярогі.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



