На выбарах у КР за пяць дзён прагаласавала 1.500 чалавек

17 траўня, Позірк. За пяць дзён 1.500 чалавек прыняло ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду (КР) чацвёртага склікання, сведчаць даныя платформы для галасавання.
16 траўня ў 13:40 тэлеграм-канал КР паведаміў, што на выбарах прагаласавала 1.237 чалавек. Увечары кіраўніца выбарчай камісіі Алена Прыходзька паведаміла, што на створаны для галасавання сайт ідзе чарговая атака, некаторы час рэсурс можа быць недаступны.
“Вельмі нізкай” назвала яўку на выбарах у Каардынацыйную раду Прыходзька 14 траўня. На сярэдзіну таго дня прагаласавала 789 чалавек.
Выбары ў КР павінны былі пачацца 11 траўня ў 22:00 (тут і далей — па мінскім часе), аднак былі сарваныя праз магутную DDoS-атаку. Паўнавартасна працэс стартаваў 12 траўня ў 12:00. У сувязі з гэтым выбаркам КР падоўжыў перыяд галасавання да 12:00 19 траўня (першапачаткова павінен быў скончыцца 17 траўня ў 23:59).
У КР плануецца запоўніць 80 месцаў. Зарэгістраваныя 174 кандыдаты, якія ўвайшлі ў дзевяць выбарчых спісаў.
У выбарах КР трэцяга склікання (прайшлі 25–27 траўня 2024 года) прынялі ўдзел 6.723 чалавекі.
Гл. таксама:
На фоне нізкай яўкі на выбарах у Каардынацыйную раду яе спікер Брухан выступіў з прапановай рэформы
Супраць галасавання на выбарах у КР арганізаваная “вельмі дарагая і якасная аперацыя” — Прыходзька
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



