Для дзяцей палітвязняў сабрана траціна заяўленай сумы

17 траўня, Позірк. 3.291 еўра сабрана для дзяцей палітвязняў на 17 траўня, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.
Збор быў абвешчаны 5 траўня, ён прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул.
Плануецца, што памер дапамогі для кожнага дзіцяці складзе 100 еўра. Заяўленая сума збору складае 10 тыс. еўра. Такім чынам, цяпер сабрана 32,91% гэтай сумы.
Падаць заяўку на атрыманне дапамогі могуць: сем’і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы альбо прысуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ або без накіравання; былыя палітвязні з дзецьмі, якія вызваліліся пасля 1 студзеня 2024 года; бацькі, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ і пры гэтым маюць інваліднасць, альбо якія з’яўляюцца пенсіянерамі, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 31 траўня ўключна.
BySol штогод аб’яўляе зборы для дзяцей палітвязняў перад летнімі канікуламі, пачаткам навучальнага года і напярэдадні навагодніх святаў.
Летась перад летнімі канікуламі фонду ўдалося сабраць сродкі для 252 дзяцей.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвійская пагранслужба зафіксавала рэкордную за 31 месяц сутачную колькасць спробаў незаконнага пераходу з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка



