П’яны дальнабойшчык затрыманы ў Бабруйску

17 траўня, Позірк. Аб затрыманні ў Бабруйску кіроўцы вялікагрузнага аўтамабіля паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
“Падчас нясення службы супрацоўнікі ДАІ спынілі грузавік Daf. Пры праверцы дакументаў фізічны стан 55-гадовага мясцовага жыхара выклікаў падазрэнне”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што медыцынскі агляд кіроўцы “паказаў наяўнасць этылавага спірту ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі 0,92 праміле”.
“Цяпер яму давядзецца заплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (9.000 рублёў) з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 гадоў. Машына была дастаўленая на ахоўную стаянку”, — паведамляе УУС.
Дзяржаўтаінспекцыя вобласці заклікала кіроўцаў да “абавязковага выканання патрабаванняў ПДР”: “Памятайце: сядаючы за руль у стане алкагольнага ап’янення, вы падвяргаеце небяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



