Гродзенская міліцыя паведаміла аб шпіталізацыі мужчыны, які атрымаў агнястрэльныя раненні ў Польшчы

Відэа: УУС Гродзенскага аблвыканкама Стоп-кадр: “Позірк”
18 траўня, Позірк. Аб экстранай шпіталізацыі з агнястрэльнымі раненнямі 60-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці паведаміў 18 траўня намеснік начальніка УУС аблвыканкама Максім Руды.
Паводле яго слоў, інфармацыю пра гэта міліцыя атрымала з установы аховы здароўя.
Паводле папярэдніх звестак, цялесныя пашкоджанні “ў вобласці галавы і ніжняй канечнасці мужчына атрымаў, знаходзячыся ў Рэспубліцы Польшча”, сказаў Руды.
“Цяпер пацярпелы ў цяжкім стане, яму аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога. Праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны здарэння”, — сказаў ён.
Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
Стужка навін
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень восені суседнія краіны ЕС зафіксавалі 54 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



