На выбарах у КР за шэсць дзён прагаласавала 1,9 тыс. чалавек, да заканчэння кампаніі застаецца 17 гадзін

18 траўня, Позірк. За шэсць дзён — на 19:06 18 траўня — 1.887 чалавек прыняло ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду (КР) чацвёртага склікання, сведчаць даныя платформы для галасавання.
Да заканчэння галасавання застаецца 17 гадзін.
На 14:50 17 траўня на выбарах у КР прагаласавала 1.500 чалавек.
16 траўня ў 13:40 тэлеграм-канал КР паведаміў, што на выбарах прагаласавала 1.237 чалавек. Увечары кіраўніца выбарчай камісіі Алена Прыходзька паведаміла, што на створаны для галасавання сайт ідзе чарговая атака, некаторы час рэсурс можа быць недаступны.
“Вельмі нізкай” назвала яўку на выбарах у Каардынацыйную раду Прыходзька 14 траўня. На сярэдзіну таго дня прагаласавала 789 чалавек.
Выбары ў КР павінны былі пачацца 11 траўня ў 22:00 (тут і далей — па мінскім часе), аднак былі сарваныя праз магутную DDoS-атаку. Паўнавартасна працэс стартаваў 12 траўня ў 12:00. У сувязі з гэтым выбаркам КР падоўжыў перыяд галасавання да 12:00 19 траўня (першапачаткова павінен быў скончыцца 17 траўня ў 23:59).
У КР плануецца запоўніць 80 месцаў. Зарэгістраваныя 174 кандыдаты, якія ўвайшлі ў дзевяць выбарчых спісаў.
У выбарах КР трэцяга склікання (прайшлі 25–27 траўня 2024 года) прынялі ўдзел 6.723 чалавекі.
Гл. таксама:
На фоне нізкай яўкі на выбарах у Каардынацыйную раду яе спікер Брухан выступіў з прапановай рэформы
Супраць галасавання на выбарах у КР арганізаваная “вельмі дарагая і якасная аперацыя” — Прыходзька
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


