МУС: За суткі ў міліцыю паступіла звыш 400 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў

21 траўня, Позірк. За мінулыя суткі, 20 траўня, у міліцыю паступіла звыш 400 паведамленняў аб тэлефонных званках ашуканцаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Зарэгістравана 43 злачынствы, здзейсненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Аддзел арганізацыі апрацоўкі ашуканскіх аперацый МУС ініцыяваў блакаванне 13 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сервісы, неадрозныя ад сапраўдных). Заблакаваная магчымасць здзяйснення плацяжоў па 46 замежных плацежных рэквізітах, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі, прыпыненыя расходныя аперацыі па 31 рахунку.
Затрымана пяцёра кур’ераў, якія працавалі ў інтарэсах махляроў, у іх канфіскавана амаль 200 тыс. рублёў.
Паведамляецца, што паводле спосабу здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе вішынг ад імя службовых асоб (тэлефоннае махлярства), затым ідуць купля тавараў у інтэрнкеце і крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак.
Як паведамляў “Позірк“, 22 красавіка супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку затрымалі двух 21-гадовых грамадзян “суседняй краіны“, якія, паводле звестак МУС, “працавалі кур’ерамі тэлефонных махляроў“. 14 красавіка паведамлялася, што ў Мінску затрыманыя 18-гадовыя кур’еры махляроў, якія прыехалі “з суседняй краіны“.
Часта сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць фармулёўку “суседняя краіна”, калі не хочуць прама паказваць на прыналежнасць фігурантаў злачынстваў да Расіі.
У 2020 годзе было зарэгістравана 4.290 супрацьпраўных дзеянняў па факце, кваліфікаваных, як махлярства, у 2021-м — 4.744 (+10,6% — тут і далей да папярэдняга года), 2022-м— 7.384 (+55,6%), 2023-м— 11.715 (+58,7%), 2024-м— 12.774 (+9%), 2025-м — 11.204 (-12,3%).
Такім чынам, за пяць гадоў колькасць злачынстваў дадзенай катэгорыі павялічылася ў 2,6 раза.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

