Лукашэнка спадзяецца “пашырыць партнёрскія стасункі” з Іарданіяй

25 траўня, Позірк. Мінск і Аман могуць “не толькі захаваць, але і пашырыць партнёрскія стасункі”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 25 траўня караля Іарданіі Абдалу II з Днём Незалежнасці.
Цяперашні час віншавальнік, пасланне якога апублікавала яго прэс-служба, назваў “непрадказальным перыядам палітычнай і эканамічнай турбулентнасці”.
Паводле яго слоў, ва ўмовах “шматлікіх выклікаў”, з якімі сутыкаецца рэгіён Блізкага Усходу, “паспяховая беларуска-іарданская супраца, заснаваная на прынцыпах узаемнай павагі і даверу, адпавядае інтарэсам двух народаў”.
Лукашэнка таксама заявіў пра “стратэгічнае бачанне” манарха, яго “энергіі і шчырай адданасці сваёй краіне”, дзякуючы якім Іарданія “дамаглася значных поспехаў у вырашэнні актуальных задач эканамічнага і сацыяльнага развіцця”.
На думку віншавальніка, Іарданія “карыстаецца аўтарытэтам у свеце, адыгрывае канструктыўную ролю ў вырашэнні пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня”.
У леташнім падобным пасланні Лукашэнка выказваў гатоўнасць да “сумеснай працы па ўсіх напрамках”. У ліку такіх напрамкаў яго прэс-служба згадвала “палітычную, гандлёва-эканамічную і гуманітарную сферы”.
У віншаванні ў 2024-м палітык заяўляў, што беларускія ўлады “нацэленыя на паглыбленне сяброўскіх, узаемапаважлівых стасункаў” з гэтай дзяржавай.
10 лютага 2025 года Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Іарданіяй аб “ліквідацыі двайнога падаткаабкладання адносна падаткаў на даходы і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў і мінімізацыі падатковых абавязацельстваў”.
Указам № 210 ад 22 траўня 2024 года Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Іарданіяй аб скасаванні віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларусь і Іарданіяй усталяваныя 15 кастрычніка 1996 года. Актуальных даных пра ўзровень тавараабароту паміж імі няма. Паводле даных адкрытых крыніц, у 2022 годзе ён склаў 2,2 млн долараў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


