Мінск 21:48

З пачатку траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.345 спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

Забор на польско-белорусской границе
Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

28 траўня, Позірк. 2.345 спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі з пачатку траўня 2026 года суседнія краіны Еўрапейскага саюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіву звестак іх памежных службаў.

Гэта рэкордны паказчык за апошнія сем месяцаў. У кастрычніку 2025 года была адзначаная 3.271 спроба, у далейшым — ад 28 у студзені да 2.195 у красавіку гэтага года.

У той жа час актыўнасць мігрантаў значна меншая, чым у траўні 2025, 2024 і 2023 гадоў.

Найбольш напружаная сітуацыя захоўваецца на мяжы з Латвіяй, на якую за 27 дзён траўня прыйшлося 93,8% усіх спробаў (2.200).

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: