За апошнія трое сутак у міліцыю паступіла звыш 900 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў
3 чэрвеня, Позірк. За мінулыя суткі, 2 чэрвеня, у міліцыю паступіла звыш 400 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства ўнутраных спраў.
У папярэдняй зводцы ведамства на гэтую тэму гаварылася аб 400 паведамленнях, у зводцы за 31 траўня — пра больш чым 100. Такім чынам, за апошнія трое сутак колькасць паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў перавысіла 900.
2 чэрвеня зарэгістравана 36 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (за трое сутак — 82). У двух затрыманых кур’ераў махляроў канфіскавана больш за 60 тыс. рублёў (пяць затрыманых, 90 тыс. рублёў).
Адзначаецца, што за мінулыя суткі аддзел арганізацыі апрацоўкі ашуканскіх аперацый ініцыяваў блакаванне шасці фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сервісы, неадрозныя ад сапраўдных), заблакаваная магчымасць здзяйснення плацяжоў па 33 замежных рэквізітах, якія выкарыстоўвалі зламыснікі, прыпыненыя расходныя аперацыі па 20 рахунках. Такія ж лічбы фігуравалі і ў папярэдняй сутачнай справаздачы. Магчыма, аўтары прэс-рэлізу не абнавілі статыстыку ў файле-“балванцы“.
МУС адзначае, што паводле спосабу здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе махлярства. Затым ідуць крадзяжы шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі і вымагальніцтва. Пры званку, які выклікае падазрэнне, ведамства рэкамендуе спыніць размову і звярнуцца ў міліцыю.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



