Ціханоўская: Больш беларусаў павінна вучыцца ў Еўропе, адчуць еўрапейскі лад жыцця

5 чэрвеня, Позірк. Пра жаданне, каб больш беларусаў “вучыліся ў Еўропе, адчулі еўрапейскі лад жыцця і аднойчы прынеслі гэты дух назад у Беларусь“, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 5 чэрвеня ва Універсітэцкім каледжы Лондана (UCL).
Аднойчы дыктатура Лукашэнкі абрынецца — і спатрэбяцца людзі, якія змогуць аднавіць Беларусь і вярнуць яе ў еўрапейскую сям’ю, “дзе ёй і месца“, сказала яна.
Ціханоўская вітала вяртанне ў 2027 годзе Вялікабрытаніі ў Erasmus+ — найбуйнейшую праграму Еўрапейскага саюза, накіраваную на падтрымку акадэмічнай мабільнасці, супрацоўніцтва і абменаў у сферы адукацыі, прафесійнага навучання і спорту. Гэта дазволіць яшчэ большай колькасці таленавітых маладых людзей прыехаць у Вялікабрытанію вучыцца, сказала яна.
Дэмлідар зноў заклікала падтрымліваць Украіну, перамога якой адкрые шлях да свабоды і для Беларусі.
“Мы змагаемся супраць таго ж зла і за тую ж будучыню. Лёсы нашых краін пераплеценыя. Без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі. Без вольнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы”, — паўтарыла Ціханоўская сваю пазіцыю.
Яна згадала нядаўні візіт ва Украіну і выказала меркаванне, што кожны палітык павінен наведаць гэтую краіну падчас вайны, каб не ўзнікала пытанняў, чаму Украіне патрэбная падтрымка і ці трэба ўзмацняць санкцыі супраць Расіі і Беларусі.
Калі РФ наважыцца пашырыць агрэсію, ёй спатрэбіцца беларуская тэрыторыя і “марыянетка накшталт Лукашэнкі”, таму Расія яго падтрымлівае, мяркуе Ціханоўская.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

