Для дзяцей палітвязняў сабрана больш за 10 тыс. еўра

7 чэрвеня, Позірк. 10.010 еўра сабрана для дзяцей палітвязняў на 7 чэрвеня, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.
Збор быў абвешчаны 5 траўня, ён прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул.
Плануецца, што памер дапамогі для кожнага дзіцяці складзе 100 еўра. Заяўленая сума збору раней складала 10 тыс. еўра, затым была павялічана да 12 тыс., цяпер складае 17.100.
Адзначаецца, што падтрымка ўжо аказаная 73 дзецям з 166.
Раней паведамлялася, што падаць заяўку на атрыманне дапамогі могуць: сем’і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы альбо прысуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ або без накіравання; былыя палітвязні з дзецьмі, якія вызваліліся пасля 1 студзеня 2024 года; бацькі, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ і пры гэтым маюць інваліднасць, альбо якія з’яўляюцца пенсіянерамі, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаліся да 31 траўня ўключна.
BySol штогод аб’яўляе зборы для дзяцей палітвязняў перад летнімі канікуламі, пачаткам навучальнага года і напярэдадні навагодніх святаў.
Летась перад летнімі канікуламі фонду ўдалося сабраць сродкі для 252 дзяцей.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
