Мытня перахапіла пасылку з дэталямі для дронаў, якія беларусу даслалі з РФ

8 чэрвеня, Позірк. Аператыўная мытня спыніла спробу дастаўкі на адрас фізічнай асобы — грамадзяніна Беларусі 43 складовых частак да беспілотных лятучых апаратаў, паведаміла 8 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, пасылка з дэталямі агульным коштам 8 тыс. рублёў прыбыла з Расіі.
Груз канфіскаваны. Мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 18.38 КаАП (незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў і авіямадэляў). Санкцыя ў рамках гэтай часткі артыкула — штраф у памеры 30 базавых велічынь (1.350 рублёў) з канфіскацыяй прадметаў правапарушэння.
Адзначаецца, што перасылка такіх тавараў забароненая прынятым 26 верасня 2023 года ўказам № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”.
Мытнае ведамства нагадала, што здзяйсненне такіх дзеянняў паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання прыводзіць да адказнасці паводле арт. 3001 КК (пакаранне — грамадскія працы, штраф, да 1 года папраўчых работ, арышт, да 2 гадоў абмежавання альбо пазбаўлення волі са штрафам ці без яго).

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаШэсць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


