У Літве затрыманыя муж і жонка, якія захоўвалі ў тайніку кантрабандныя беларускія цыгарэты
8 чэрвеня, Позірк. Аб затрыманні ў мястэчку Рудаміна Лаздзійскага раёна мужа і жонкі 49 і 53 гадоў, якія захоўвалі ў тайніку кантрабандныя беларускія цыгарэты, паведаміла 8 чэрвеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС Літвы.
Затрыманне праводзілі 4 чэрвеня супрацоўнікі аддзелаў крымінальнай выведкі і дасудовага расследавання Варэнскага памежнага атрада САДМ. Замаскіраваны саломай тайнік быў знойдзены пад падлогай у гаспадарчай пабудове.
З яго супрацоўнікі дасталі скруткі, у якіх было знойдзена 13.750 пачкаў цыгарэт розных марак з беларускімі акцызнымі маркамі і без іх. Кошт гэтай партыі з улікам усіх абавязковых да выплаты ў Літве падаткаў складае 75 763 еўра.
У Варэнскім памежным атрадзе распачатае дасудовае расследаванне па факце незаконнага захоўвання і распараджэння таварамі, якія абкладаюцца акцызам, якім кіруе пракурор 2-га аддзела крымінальнага пераследу Каўнаскай акруговай пракуратуры.
САДМ адзначыў, што за такое злачынства законам прадугледжаны штраф альбо пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.
Пасля допытаў падазраваныя вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



