У Польшчы за кантрабанду цыгарэт затрыманыя беларус і паляк
8 чэрвеня, Позірк. Аб затрыманні і арышце на тры месяцы 36-гадовага грамадзяніна Беларусі і 22-гадовага грамадзяніна Польшчы за кантрабанду падакцызных тавараў з выкарыстаннем метэаралагічных аэрастатаў паведаміла 8 чэрвеня Памежная ахова Польшчы.
Адзначаецца, што памежнікі заставы ў Ліпску (знаходзіцца недалёка ад Гродна. — “Позірк“.) “на пачатку чэрвеня выявілі ў раёне дзяржаўнай мяжы“ двайны скрутак, абгорнуты чорнай плёнкай, а таксама рэшткі метэаралагічнага аэрастата”. Канфіскавана агулам 3 тыс. пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак арыентыровачным коштам звыш 60 тыс. злотых (больш за 16 тыс. долараў ЗША).
На месцы таксама была выяўленая і канфіскаваная GPS-прылада з SIM-картай, якая выкарыстоўвалася для адсочвання маршруту палёту.
У тым жа раёне, гаворыцца ў рэлізе, памежны патруль “спыніў для праверкі легкавы аўтамабіль з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі“, у якім знаходзіліся згаданыя беларус і паляк. Як устанавіла пагранслужба, “беларус, які некалькі месяцаў знаходзіўся ў Польшчы па рабочай візе, да працы так і не прыступіў. Мужчыны прыехалі ў гэты раён забраць цыгарэты, выяўленыя памежнікамі некалькімі гадзінамі раней”.
Абодва былі затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле ў кантрабандзе падакцызных тавараў, на хадайніцтва пракуратуры раённы суд у Аўгустове выбраў ім меру стрымання ў выглядзе трохмесячнага арышту.
Начальнік заставы памежнай аховы ў Ліпску “ініцыяваў у дачыненні да грамадзяніна Беларусі адміністрацыйную працэдуру, звязаную з абавязацельствам замежніка вярнуцца ў краіну паходжання“, паведамляецца ў прэс-рэлізе польскага ведамства.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



