У 2025 годзе КДК спыніў 100 злачынстваў, звязаных з “фінансаваннем тэрарызму і экстрэмізму”
9 чэрвеня, Позірк. Пра спыненне ў 2025 годзе 100 злачынстваў, звязаных з “фінансаваннем тэрарызму і экстрэмізму”, паведаміў 9 чэрвеня ў Мінску старшыня Камітэта дзяржкантролю (КДК) Васіль Герасімаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы КДК, чыноўнік прадставіў такія даныя на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Падчас выступу ён адзначыў, што летась была “працягнутая праца па процидзеянні фінансаванню тэрарызму, экстрэмізму, іншай дзейнасці, якая нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны”.
“У працэсе супрацьпраўнай дзейнасці зламыснікі выкарыстоўвалі спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, тэхнічныя сродкі, рэсурсы сеткі інтэрнэт, а таксама тэхналогію блокчэйн”, — заявіў кіраўнік КДК.
Падрабязнасцяў спраў, звязаных з “фінансаваннем тэрарызму і экстрэмізму”, Герасімаў не прывёў. Варта адзначыць, што ў апошнія гады ўлады часта выкарыстоўваюць такія фармулёўкі ў кантэксце палітычна матываванага пераследу грамадзян.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


