У Мінску хлопец забіў дзяўчыну і скончыў самагубствам — СК

9 чэрвеня, Позірк. Пра гібель у Мінску 24-гадовай дзяўчыны і 28-гадовага хлопца паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Як адзначаецца, трагедыя здарылася днём 9 чэрвеня ў кватэры аднаго з жылых дамоў. Паміж дзяўчынай і хлопцам “стаўся канфлікт“.
“Падчас сваркі мінчанін нанёс ёй множныя раненні нажніцамі і нажом у розныя часткі цела. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы“, — гаворыцца ў рэлізе.
Міліцыю і хуткую дапамогу выклікала суседка, якая “пачула крыкі аб дапамозе“.
СК сцвярджае, што “пасля ўчыненага мужчына нанёс смяротныя раненні самому сабе”.
Распачатая крымінальная вытворчасць паводле арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса.
Паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе за “злачынствы супраць жыцця і здароўя“ было асуджана 1.713 чалавек (у 2024-м — 1.974). З іх па арт. 139 КК — 138 (174), па арт. 147 аб наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання — 479 (519), па арт. 149 аб менш цяжкім пашкоджанні — 293 (344), па арт. 153 аб лёгкім пашкоджанні — 276 (328).
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



