У Літве перахопленая чарговая партыя беларускіх цыгарэт — іх перакінулі праз памежны плот

10 чэрвеня, Позірк. Аб спыненні чарговай спробы кантрабанды беларускіх цыгарэт паведаміла ўвечары Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Паводле інфармацыі ведамства, 7 чэрвеня супрацоўнікі Падаронскай заставы Вільнюскай памежнай акругі з дапамогай тэхнічных сродкаў назірання заўважылі, як у раёне вёскі Юшкяй (Шальчынінскі раён) праз памежную загароду з боку Беларусі (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці. — “Позірк”.) перакідваюцца скруткі.
Памежны нарад, які прыбыў на месца, выявіў у лесе, прыкладна за 30 метраў ад мяжы, 25 скруткаў, упакаваных у чорную плёнку. Пазней было знойдзена яшчэ пяць аналагічных упаковак.
Усяго выяўлена 3.000 пачкаў цыгарэт “NZ Gold” з беларускімі акцызнымі маркамі, іх кошт ацэнены ў 16.530 еўра.
Распачатае дасудовае расследаванне.
Адзначаецца, што за падобнае злачынства ў Літве прадугледжана пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Апошні раз літоўскія памежнікі паведамлялі аб перакідцы беларускіх цыгарэт праз памежны плот 30 красавіка. Тады ім удалося затрымаць мясцовага жыхара — атрымальніка кантрабанды.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЭксперты назвалі "кіраваную перадачу ўлады зверху" найбольш верагодным сцэнарыем сыходу Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка


