Мінск 12:38

Белстат: Інфляцыя ў траўні склала 0,1%, з пачатку года — 2,6%

Ілюстрацыйнае фота: Aaron Lefler / unsplash.com

10 чэрвеня, Позірк. Спажывецкія цэны ў траўні 2026 года павялічыліся на 0,1%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У параўнанні са снежнем 2025-га рост склаў 2,6%.

Летась інфляцыя склала 6,8%. Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі прагнознымі параметрамі развіцця краіны на 2025 год, цэны не павінны былі вырасці больш, чым на 5%. Такім чынам, афіцыйная інфляцыя па выніках года перавысіла планавы паказчык на 1,8 працэнтнага пункта.

Паводле інфармацыі Нацбанка, адчувальная інфляцыя ў снежні 2025 года ў гадавым вымярэнні склала 11,3%, чаканая інфляцыя ў наступныя 12 месяцаў — 11,2%.

Падзяліцца: