Мытня не ўпусціла з Польшчы дзве партыі адзення і абутку

10 чэрвеня, Позірк. Аб двух фактах “наўмыснага ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў у поўным аб’ёме” пры перавозцы грузаў праз пункт пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі) паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Гаворка пра польскіх перавозчыкаў, адзначае ведамства, прыводзячы падрабязнасці.
“У грузавіку “Сканія” перамяшчалі з Грузіі 21 тону былых ва ўжыванні адзення і сумак коштам 240 тыс. рублёў. Кіроўца падаў да афармлення суправаджальныя дакументы, якія змяшчаюць недакладныя звесткі аб таварах, што магло прывесці да заніжэння сумы мытных плацяжоў на 60 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
У другім выпадку, паведамляе ДМК, у дакументах “наўмысна не пазначылі частку абутку коштам 45 тыс. рублёў, якая прыбыла з Чэхіі ў грузавіку “Вольва”.
“За незаяўленыя ў дакументах 660 пар, якія фактычна знаходзіліся ў транспартным сродку, неабходна было выплаціць больш за 9 тыс. рублёў дадатковых плацяжоў”, — удакладняецца ў рэлізе.
Распачатыя адміністрацыйныя працэсы. Перавозчыкам пагражае штраф у памеры да 30% ад кошту “прадмета адміністрацыйнага правапарушэння”, адзначае мытнае ведамства. Таксама “давядзецца даплаціць мытныя плацяжы”.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


