Мінск 13:57

Праз атаку дронаў “Аэрафлот” скасаваў чатыры рэйсы паміж Масквой і Мінскам

Ілюстрацыйнае фота: Мінтранс Беларусі

18 чэрвеня, Позірк. Чатыры рэйсы па маршруце Масква — Мінск і Мінск — Масква скасавала 18 чэрвеня расійская авіякампанія “Аэрафлот”, сведчыць інфармацыя на анлайн-табло перавозчыка.

Скасаваныя рэйсы з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева ў беларускую сталіцу ў 10:10 (SU1830; прыбыццё ў 11:40) і ў 12:15 (SU1842; 13:45). Скасаваныя таксама рэйсы ў зваротным кірунку — на 12:15 (SU1831; 13:45) і 14:45 (SU1843; 16:15).

Акрамя таго, ранкам быў затрыманы на тры гадзіны рэйс з Мінска (SU1835; меўся вылецець у 6:30, прыбыць у 7:55, па факце — у 9:30 і 10:55 адпаведна).

Паводле інфармацыі “Расавіяцыі”, праз атаку беспілотнікаў 18 чэрвеня ва ўсіх аэрапортах Масквы скасавана і затрымана 527 рэйсаў, ранкам праца была прыпыненая ва ўсіх авіятранспартных вузлах расійскай сталіцы.

Расійскія СМІ паведамілі пра 194 дроны, збітыя на падлетах да Масквы ўначы і ранкам 18 чэрвеня. Быў паўторна атакаваны Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод, аб’ект гарыць (першы раз — 16 чэрвеня).

Падзяліцца: