У 19 раёнах забаронена наведваць лясы
5 ліпеня, Позірк. У 19 раёнах Беларусі ўведзеныя забароны на наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Гомельскай вобласці наведваць лясы забаронена ў Веткаўскім, Добрушскім, Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Лоеўскім, Брагінскім, Хойніцкім, Нараўлянскім, Лельчыцкім, Жыткавіцкім, Петрыкаўскім і Кастрычніцкім, у Мінскай — у Салігорскім, Любанскім, Барысаўскім і Мядзельскім, у Віцебскай — у Лепельскім, Чашніцкім і Сенненскім.
У 33 раёнах дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў. Гэта Глускі, Асіповіцкі, Клічаўскі, Бялыніцкі, Круглянскі, Шклоўскі, Мсціслаўскі, Чавускі, Крычаўскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Чэрыкаўскі, Слаўгарадскі (усе — Магілёўская вобласць), Крупскі, Бярэзінскі, Чэрвеньскі, Смалявіцкі, Пухавіцкі, Мінскі, Дзяржынскі, Уздзенскі, Старадарожскі, Слуцкі (усе — Мінская), Дубровенскі, Аршанскі, Талачынскі, Лёзненскі, Віцебскі, Бешанковіцкі, Шумілінскі, Ушацкі, Докшыцкі (усе — Віцебская), Столінскі (Брэсцкая).
У астатніх 66 раёнах можна свабодна наведваць лясы.
Паводле звестак Белгідрамета, 5 ліпеня максімальная тэмпература ў Беларусі складзе ад 18 да 24 градусаў. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНелегальныя мігранты 100 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


