Два кіроўцы шпіталізаваныя пасля лабавога ДТЗ у Лагойскім раёне

5 ліпеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні ў Лагойскім раёне (Мінская вобласць) паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што раніцай 5 ліпеня “ратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу вёскі Лагаза”.
“Устаноўлена, што здарылася лабавое сутыкненне аўтамабіляў”, — гаворыцца ў паведамленні.
З дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента супрацоўнікі ведамства “дэблакавалі з транспартных сродкаў кіроўцаў”.
Пацярпелыя шпіталізаваныя.
Маркі аўтамабіляў не называюцца.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНелегальныя мігранты 100 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


