У аўтааварыі ў Полацкім раёне загінуў 21-гадовы кіроўца

5 ліпеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Полацкім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці.
Аварыя здарылася 5 ліпеня каля 04:05 на 56-м кіламетры дарогі Н3400 Дрэцень — Дзісна — Празарокі.
“21-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем “Сітраен Ксантыя”, [рухаўся] з боку вёскі Дзярновічы ў кірунку аўтадарогі Р-46, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы па ходзе руху кювет”, — адзначае ДАІ.
У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНелегальныя мігранты 100 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


