Шасцігадовае дзіця загінула ў Магілёўскім раёне, выехаўшы на ровары на дарогу

6 ліпеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні, у якім загінула шасцігадовае дзіця, паведаміў Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 6 ліпеня на 26-м кіламетры аўтадарогі Р-93 Магілёў — Бабруйск паблізу садовага таварыства “Пушча“ 38-гадовы кіроўца Audi здзейсніў наезд дзяўчынку, “якая раптам выехала на ровары на праезную частку“.
Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла на месцы.
На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. Праводзіцца яго агляд, фіксуецца следавая карціна, дапытваюцца сведкі.
Паведамляецца, што дзяўчынка каталася на ровары без нагляду дарослых.
Магілёўскім міжраённым аддзелам СК распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
У сувязі з тым, што адбылося ведамства нагадала бацькам: “Катэгарычна забарнаіце дзецям выязджаць на роварах на загарадныя трасы і хуткасныя аўтадарогі. Не адпускайце дзяцей адных на вуліцу, строга кантралюйце іх вольны час і рэгулярна паўтарайце правілы дарожнага руху. Не пакідайце непаўналетніх адных ля праезнай часткі, на прыпынках транспарту і ў дварах з актыўным рухам [аўто]“.
У Столінскім раёне ДТЗ з двума непаўналетнімі матацыклісткамі
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


