Рабочы загінуў на дрэваапрацоўчай вытворчасці ў Круглай

7 ліпеня, Позірк. Пра гібель 32-гадовага рабочага на дрэваапрацоўчай вытворчасці ў горадзе Круглае (Магілёўская вобласць) паведаміла 7 ліпеня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, гэтым ранкам падчас эксплуатацыі брусавальнага станка “адбыўся раптоўны выкід піламатэрыялу”, у выніку чаго чалавек “атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём”.
Следча-аператыўная група праводзіць агляд месца здарэння, фіксуе следавую карціну, апытвае відавочцаў. Будзе вынятая дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Плануецца прызначыць судова-медыцынскую экспертызу.
“Круглянскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе акалічнасці, што прывялі да гібелі рабочага”, — гаворыцца ў паведамленні.
У красавіку 2026 года намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Токун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. Паводле яго слоў, у 2025-м зафіксаваны гістарычны мінімум колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.
Паводле даных Мінпрацы, асноўны фактар траўматызму — недапрацоўка наймальніка (недастатковая падрыхтоўка рабочых месцаў, адсутнасць распрацаваных інструкцый, навучання ды інш.).

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаМУС Грузіі выслала чарговую групу замежных грамадзян, у тым ліку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаАгульны камітэт па дэмакратыі ПА АБСЕ зацвердзіў праект рэзалюцыі пра правы чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мемаратыўным ландшафце буйных беларускіх гарадоў дамінуюць помнікі ХХ стагоддзя — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

