У Жлобіне адноўленая падача вады, але яе дэзінфекцыя зойме суткі

9 ліпеня, Позірк. Водазабеспячэнне ў Жлобіне (Гомельская вобласць) адноўленае, паведаміла каля 11:00 9 ліпеня прэс-служба раённага выканкама.
“Ідзе запаўненне вадаправоднай сістэмы. Аварыйна-аднаўленчыя работы працягваюцца”, — гаворыцца ў тэлеграм-канале мясцовых уладаў.
Пазней было заяўлена, што на фоне рамонтных работ магчымы “паніжаны ціск у сетцы і, адпаведна, слабы напор вады”, а таксама “часовае пагаршэнне якасці вады”.
З поўдня на працягу сутак у горадзе будзе праводзіцца дэзінфекцыя вады.
“У сувязі з гэтым просім вас часова ўстрымацца ад піцця сырой вады з-пад крана і выкарыстання яе для прыгатавання ежы без папярэдняга кіпячэння. Таксама магчымае зніжэнне ціску ў сетцы і слабы напор. У перыяд прамывання сістэмы можа часова змяніцца колер або ўласцівасці вады”, — папярэдзіў райвыканкам.
Ці адноўленае водазабеспячэнне ў суседніх вёсках (Саланое, Акцябр, Грабск), пра якія раней паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, не ўдакладняецца.
Пра аварыйнае адключэнне вады ў 76-тысячным Жлобіне стала вядома каля 5 гадзін раніцы 9 ліпеня. У горадзе быў арганізаваны падвоз пітной вады.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



