Мінск 12:34

У ДТЗ у Кобрынскім раёне загінула дзяўчынка-падлетак

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

10 ліпеня, Позірк. У ДТЗ у Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) загінула 15-гадовая дзяўчынка, тры чалавекі траўміраваны, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 9 ліпеня каля 22:50 гадзін 22-гадовы кіроўца рухаўся на аўтамабілі BMW па аўтадарозе Р-127 “Кобрын — мяжа Украіны (Дзівін)” і на яе 28 км “не выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем”. Ён з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся.

Непаўналетняя пасажырка загінула на месцы здарэння. Вадзіцель, 18-гадовы пасажыр і яшчэ адна 15-гадовая спадарожніца, шпіталізаваны.

“Следствам будзе дадзена прававая ацэнка”, — гаворыцца ў рэлізе.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

У ДТЗ пад Полацкам загінула непаўналетняя

4 ліпеня, Позірк. Аб гібелі непаўналетняй у дарожна-транспартным здарэнні паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. 3 ліпеня каля 18:50 на дарозе "Пад'езд да г. Полацку ад аўтадарогі Р-20" 20-гадовы кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, …
Падзяліцца: