Мытня знайшла каля 2 кг гашышу ў каробцы перадач, дастаўленай з Польшчы

11 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі Аператыўнай мытні знайшлі каля 2 кілаграмаў гашышу, схаванага ў каробцы пераключэння перадач, што была дастаўленая з Польшчы, паведаміла 11 ліпеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Людзі, якія перавозілі механізм, заявілі, што “ўзялі каробку ў невядомага <…> у сумежнай дзяржаве”, які папрасіў “перадаць тавар для асабістага карыстання чалавеку з Мінска”. Пры гэтым яны сцвярджалі, што не ведалі пра наяўнасць наркотыка ўнутры.
Паводле інфармацыі ведамства, “высветлена, што атрымальнікамі тавару з’яўляюцца двое непаўналетніх”.
У дачыненні да аднаго з тых, хто прывёз у краіну механізм з наркотыкам унутры, распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў, здзейсненае групай асоб з папярэдняй змовы). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — да 5 гадоў абмежавання волі або ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі, са штрафам ці без яго.
“Аператыўнай мытняй праводзяцца далейшыя мерапрыемствы і неадкладныя следчыя дзеянні, скіраваныя на вызначэнне ўсіх удзельнікаў транснацыянальнай злачыннай групы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мытня спыніла ўвоз у Беларусь 2 кг мефедрона, супраць грамадзяніна Украіны ўзбуджаная крымінальная справа
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



