Інфармацыю пра наяўнасць абмежаванняў на выезд з Беларусі можна будзе атрымаць за дзень — указ

20 ліпеня, Позірк. Указ, скіраваны на “ўдасканаленне функцыянавання банка звестак пра грамадзян Беларусі, права на выезд якіх часова абмежаванае”, падпісаў 20 ліпеня Аляксандр Лукашэнка.
Прыняцце дакумента, як адзначае прэс-служба палітыка, “абумоўленае карэктаваннем заканадаўства і практыкай выкарыстання ранейшых норм”.
Дакумент прадугледжвае “пашырэнне тэхнічных магчымасцей інфармацыйнага абмену дзяржаўных органаў”, а таксама “ўзмацненне абароненасці інфармацыі, якая захоўваецца ў банку звестак”.
“Грамадзяне могуць атрымаць звесткі, звязаныя з абмежаваннем іх выезду, у любым падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Тэрмін іх атрымання скарачаецца да аднаго працоўнага дня”, — гаворыцца ў паведамленні.
Банк звестак пра грамадзян, права на выезд якіх часова абмежаванае — гэта афіцыйная дзяржаўная база даных у Беларусі, якая ўтрымлівае звесткі пра асоб, якім забаронены або часова заблакаваны выезд за межы краіны.
Выезд з краіны можа быць абмежаваны пры наяўнасці запазычанасцяў (нявыплачаныя падаткі, штрафы, аліменты, камунальныя плацяжы або крэдыты), вядзенні ў дачыненні да грамадзяніна крымінальнай справы або выкананне судовага прыгавору, ухіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу ды ў іншых выпадках.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЖыхары Беларусі сталі есці больш мяса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 6-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у чэрвені, на 11-м — за першую палову 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



