МУС Грузіі будзе чакаць рашэння КПЧ ААН па справе праваабаронцы Рамана Кісляка, які дабіваецца легалізацыі ў краіне

21 ліпеня, Позірк. Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі будзе чакаць рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па справе беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка. Пра гэта ён паведаміў “Позірку” пасля візіту ў дэпартамент у Тбілісі 21 ліпеня.
“Я з’явіўся па патрабаванні Памежнай паліцыі [МУС], — сказаў праваабаронца. — Прыйшоў, і да мяне выйшаў мой кейс-менеджар, супрацоўніца дэпартамента міграцыі, якая займаецца маёй справай”.
Супрацоўніца запісала яго персанальныя звесткі, дадаў Кісляк. “Я сказаў, што ў мяне ёсць часовыя меры, дастаў паперы, а яна кажа: “Не-не, не трэба, мы ведаем, што ваша справа знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН. Мы чакаем, пакуль камітэт вырашыць”, — удакладніў беларус.
Паводле слоў праваабаронцы, гэтае чаканне можа зацягнуцца і “на пяць гадоў”.
Пры гэтым цяпер ён чакае інтэрв’ю ў дэпартаменце, пра што там будуць пытацца — невядома, бо, як адзначыў праваабаронца, “ніхто з беларусаў яшчэ пакуль не праходзіў гэты шлях”, акрамя тых, каго затрымлівалі.
Разам з тым, паводле слоў Кісляка, Дэпартамент міграцыі МУС па-ранейшаму не выдае яму дакументы, якія легалізуюць яго знаходжанне ў Грузіі.
Раней паведамлялася, што супрацоўнікі Памежнай паліцыі МУС Грузіі 16 ліпеня прыйшлі дахаты да Кісляка ў Тбілісі і склалі пратакол за нелегальнае знаходжанне ў краіне.
Як паведаміў тады “Позірку” Кісляк, паліцыя шукала людзей, якія нелегальна знаходзяцца на тэрыторыі краіны: “Сказалі: мы зараз праверым. Калі загадаюць вас даставіць, мы надзенем на вас кайданкі і адвязем у Дэпартамент міграцыі [МУС]. Яны былі ўзброеныя, з пісталетамі. Патэлефанавалі ў дэпартамент і вырашылі, каб я сам з’явіўся 21 ліпеня”.
Тэрмін дзеяння беларускага пашпарта Кісляка скончыўся ў лютым 2024 года, яго немагчыма памяняць у амбасадзе Беларусі ў Тбілісі ў сувязі з дыскрымінацыйным “пашпартным” указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года. Часовае пасведчанне асобы ад мясцовых уладаў таксама састарэла, новае праваабаронцу не далі, але ў дачыненні да яго дзейнічаюць часовыя меры бяспекі паводле рашэння Камітэта ААН па правах чалавека, які разглядае яго скаргу на адмову грузінскіх уладаў у прытулку.
Паводле слоў праваабаронцы, пасля візіту Памежнай паліцыі ён накіраваў скаргу на дзеянні Дэпартамента міграцыі, бо лічыць, што той шмат месяцаў, з кастрычніка 2025 года, ігнаруе яго звароты наконт легалізацыі.
Гаворачы пра візіт у дэпартамент 21 ліпеня, Кісляк не выключаў свайго затрымання там: “Думаю, рызыка заўсёды ёсць, але, спадзяюся, яна мінімальная, бо ў мяне ёсць часовыя меры абароны Камітэта ААН па правах чалавека”.
Сёлета ў сакавіку улады Грузіі паўторна дэ-факта адмовілі Кісляку ў прытулку. Тады ён паведаміў “Позірку”, што не мае ніякага статусу: ні просьбіта прытулку, ні “ў працэдуры дэпартацыі”.
“У мяне заблакаваныя банкаўскія карты. Я не магу пайсці ў турму наведаць беларусаў. Мне перашкаджалі ўжо, бо я не маю дзейнага дакумента”, — апісваў сваю сітуацыю праваабаронца.
Грузія стала адной з краін, куды эмігравалі беларусы, ратуючыся ад палітычнага пераследу на радзіме пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Урад кіруючай партыі “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі адхіляе ўсе іх хадайніцтвы аб наданні прытулку.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
