Вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка

7 жніўня, Позірк. Вышэйшае вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі “будзе прыцягнута да адказнасці за злачынства, ахвярамі якога сталі тысячы ўкраінцаў“. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, выступаючы 7 жніўня ў Варшаве на мерапрыемстве “Роля Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны: прыцягненне вышэйшага кіраўніцтва Беларусі да адказнасці“.
“Расія, ажыццяўляючы наземнае ўварванне ва Украіну, бамбаванне тэрыторыі Украіны і напад на Узброеныя сілы Украіны з тэрыторыі Беларусі, здзейсніла адразу тры віды акта агрэсіі паводле рэзалюцыі 3314 Генеральнай асамблеі ААН“, — сказаў палітык, падкрэсліўшы, што Беларусь “сама здзейсніла акт агрэсіі, прадаставіўшы сваю тэрыторыю“.
Латушка адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка “двойчы прама заявіў аб сваёй ініцыюючай ролі ў размяшчэнні і пакіданні войскаў Расіі ў Беларусі пад выглядам вучэнняў, якія завяршыліся іх уварваннем ва Украіну“.
Паводле слоў Латушкі, улады ў Мінску “наўпрост парушылі палажэнні Венскага механізму аб зніжэнні рызыкі АБСЕ, схаваўшы рэальны маштаб размешчаных у Беларусі расійскіх войскаў і вайсковай тэхнікі“.
Пры гэтым “з прамовы Лукашэнкі ў дзень пачатку поўнамаштабнага ўварвання вынікае, што ён разумеў рэальныя мэты падрыхтоўкі Расіі да выкарыстання сілы супраць Украіны”, дадаў намеснік кіраўніка АПК. “Больш за тое, — працягнуў ён, — 15 сакавіка 2022 года Лукашэнка наўпрост заявіў аб канкрэтных мэтах прыкрыцця, якія былі ўскладзеныя на беларускі бок для менавіта наступаючага расійскага войска“.
“З дадзеных заяў і фактычных наступстваў вынікае, што Лукашэнка непасрэдна абмяркоўваў з [прэзідэнтам Расіі Уладзімірам] Пуціным размяшчэнне войскаў Расіі ў Беларусі, забяспечыў падрыхтоўку і перадачу Расіі вайсковай інфраструктуры, ініцыяваў і ажыццявіў размяшчэнне войскаў Расіі ў Беларусі“, — падкрэсліў палітык.
Латушка заявіў, што ў выніку “злачынных дзеянняў менавіта Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў“ ва Украіне “загінулі тысячы грамадзянскіх і вайскоўцаў, разбураная грамадзянская інфраструктура, наступствам уварвання з Беларусі стала разня ў Бучы“.
“Беларускія дэмакратычныя сілы, прызнаючы адказнасць Беларусі як дзяржавы за акт агрэсіі супраць Украіны, імкнуцца да рэалізацыі правасуддзя як за міжнародна-супрацьпраўнае дзеянне нашай краіны, так і за міжнароднае злачынства, здзейсненае канкрэтнымі асобамі“, — сказаў ён.
У прыватнасці, паводле слоў Латушкі, НАУ “склала шэраг фармулёвак аб адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія былі ўключаныя ў рэзалюцыі Еўрапейскага парламента“.
“На маю думку, найбольш важным з нашага боку вынікам з’яўляецца ўключэнне папраўкі, сфармуляванай НАУ і пралабіраванай дэлегацыяй Каардынацыйнай рады ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), у рэзалюцыю ПАСЕ, якая стала палітычнай асновай для падпісання пагаднення аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала за злачынства агрэсіі супраць Украіны“, — адзначыў Латушка.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Літва надала статус уцекача 12 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства

