Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня

7 жніўня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 жніўня 2026 года.
Каціроўка долара вырасла да 2,9484 (+0,33%; +0,0098), еўра — да 3,4014 (+0,31%; +0,0104), юаня — да 4,4126 за 10 (+0,5%; +0,022).
Расійскі рубель патаннеў да 3,6294 за 100 (-0,2%; -0,0071).
На мінулым працоўным тыдні (3–7 жніўня) курс долара вырас на 1,47% (з 2,9058 да 2,9484 рубля), юаня — на 2,3% (з 4,3135 да 4,4126 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,92% (з 3,663 да 3,6294 за 100), еўра — на 0,87% (з 3,4313 да 3,4014).
У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,37% (з 2,9027 да 2,9133 рубля). Як вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу, гэта сёмае месца пасля Украіны — 5,44% (з 42,3878 да 44,6916 грыўні), Малдовы — на 4,38% (з 16,7925 да 17,5280 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 2,30% (з 0,8511 да 0,8707 еўра) і Расіі — 2,08% (з 78,2267 да 79,8573 рубля).
Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома) і Таджыкістане — на 0,01% (з 9,2513 да 9,2525 самані).
Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 0,16% (з 12.025,33 да 12.006,39 сума), Грузіі — на 2,54% (з 2,6951 да 2,6266 лары), Арменіі — на 3,98% (з 381,36 да 366,20 драма) і Казахстане — на 5,56% (з 502,57 да 474,63 тэнге).
Амерыканская валюта патаннела ў Арменіі — на 3,53% (з 381,36 да 367,89 драма), Казахстане — на 3,33% (з 502,57 да 485,82 тэнге) і Грузіі — на 1,85% (з 2,6951 да 2,6693 лары).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Літва надала статус уцекача 12 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа сем месяцаў колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


