Зніклы ў Гродзенскім раёне грыбнік знойдзены мёртвым

7 жніўня, Позірк. Аб завяршэнні пошукаў 79-гадовага Віліймайтыса Анатоля Вітальевіча паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Цела мужчыны знойдзена “за два кіламетры ад яго аўтамабіля”, гаворыцца ў паведамленні. Падкрэсліваецца, што “крымінальная версія гібелі не разглядаецца”.
УУС адзначае, што пошукі Віліймайтыса вяліся на тэрыторыі Гродзенскага раёна “больш за тыдзень у кругласутачным рэжыме”.
“На восьмы дзень у ходзе арганізаваных міліцыяй сумесна з МНС пошукавых мерапрыемстваў пошукава-разведвальнай групай памежнай службы, якая знаходзілася ў складзе зводнага атрада, было знойдзена цела зніклага грыбніка. Ён значна аддаліўся ад пункту ўваходу ў лес і паглыбіўся ў гушчар на адлегласць у два кіламетры”, — паведамляецца ў рэлізе.
Пра знікненне мужчыны “Позірк” паведамляў 1 жніўня. Тады адзначалася, што 29 ліпеня ён адправіўся ў грыбы ў раёне вёскі Чарнуха. Неўзабаве, паводле звестак міліцыі, “быў знойдзены аўтамабіль пенсіянера”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



