Па факце гібелі слесара на рудніку “Беларуськалія” распачатая крымінальная справа

7 жніўня, Позірк. Крымінальная справа паводле арт. 144 КК (прычыненне смерці з неасцярожнасці) распачатая па факце гібелі слесара на рудніку прадпрыемства “Беларуськалій” у Салігорску (Мінская вобласць), паведаміла 7 жніўня прэс-служба Следчага камітэта.
Згодна з папярэднімі звесткамі ведамства, 6 жніўня каля 10:00 “на падземным горным участку № 5 рудніка гарызонту мінус 670 метраў чацвёртага рудаўпраўлення здарыўся няшчасны выпадак са смяротным вынікам”.
“Падчас перамантажу электраабсталявання праходчага комплексу 29-гадовы дзяжурны электраслесар па рамонце падземнага абсталявання атрымаў удар электрычным токам, — гаворыцца ў паведамленні. — Калегі работніка неадкладна паведамілі пра здарэнне ў экстранныя службы і выклікалі хуткую дапамогу, работнікі якой, калі прыехалі, канстатавалі смерць мужчыны”.
Следчы разам са спецыялістамі абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз агледзеў месца здарэння. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, вынятая дакументацыя па патрабаваннях да аховы працы і тэхнікі бяспекі.
Пра гібель 29-гадовага Рамана Рысевіча раней паведаміла прэс-служба “Беларуськалія”. Прадпрыемства адзначыла, што мужчына атрымаў смяротную траўму, калі займаўся падключэннем электрычнага кабеля да скрабковага перагрузчыка праходчага комплексу.
11 чэрвеня на рудніку 3-га рудоупраўлення загінуў 50-гадовы мацавальнік, яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы — 34-гадовы трактарыст участка і 18-гадовы навучэнец каледжа. Была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 303 КК (парушэнне правілаў бяспекі горных або будаўнічых работ, якое з неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека).
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка



