Лукашэнка раскрытыкаваў стан палёў у Мінскай вобласці і запатрабаваў “імем рэвалюцыі” навесці парадак

7 жніўня, Позірк. Стан палёў у Мінскай вобласці раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падчас паездкі ў Вілейскі раён.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, ён з верталёта заўважыў, што частка іх — асабліва на поўначы — “зарастае пустазеллем і фактычна выключаная з севаабароту”.
“Вэрхал усюды. У вас закінутыя палі. Гэта жах, — звярнуўся ён да старшыні Мінаблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі. — Ад мяне жалезабетоннае патрабаванне: усе палі Мінскай вобласці павінны быць вернутыя ў севаабарот. Трэба араць, сеяць, своечасова ўбіраць. І трэба прыстойна прыкласціся на поўначы Мінскай вобласці”.
Лукашэнка таксама заявіў пра недахопы падчас палявых работ у вобласці: “Такое ўражанне, што ўборку вы яшчэ не пачыналі. Дзе-нідзе палі пераараныя, напэўна, пад рапс і азімы ячмень”.
Кушнарэнка парыраваў, што намалот збожжа ў вобласці сёння складае 1,5 млн тон, на што Лукашэнка заявіў наступнае: “Усе вашы заслугі я ведаю”.
“Я проста хачу, каб вы разумелі, што я бачу і недахопы. Вам трэба прыстойна прыкласціся на поўначы Мінскай вобласці, — падкрэсліў ён. — Імем рэвалюцыі, рабіце што заўгодна, але прывядзіце ўсё ў парадак”.
У рамках паездкі палітык таксама правёў нараду па забеспячэнні сельскіх жыхароў “шырокім асартыментам тавараў пад поўную патрэбу”.
“Я ўважліва назіраю за рэгіёнамі: як жывуць людзі, ці маецца годная праца, жыллё, сацыяльныя аб’екты ды іншае, — заявіў ён. — Перад уладнай вертыкаллю стаіць задача — зрабіць так, каб максімальна сцерці адрозненні паміж горадам і вёскай. Але сцерці так, каб не сцерлі вёску”.
Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі развіваюць “апорныя сельскія населеныя пункты” — аграгарадкі і буйныя вёскі, рамантуюць і будуюць новыя дарогі, “пастаянна падвышаюцца патрабаванні да абслугоўвання на вёсцы”. У плане арганізацыі гандлю на вёсцы, адзначыў ён, “з боку дзяржавы нямала зроблена”, прынятыя “адпаведныя нарматыўныя акты”.
“Вёску трэба годна абслугоўваць, калі мы ад вёскі нечага хочам”, — заявіў прамоўца.
Паводле яго слоў, калі гандлёвыя сеткі знайшлі “залатую жылу” і “зарабляюць у буйных гарадах”, то яны “павінны дадаткова ўзяць на абслугоўванне і невялікія вёскі”. “Я гэта буду кантраляваць жорстка і спаганяць за гэта”, — папярэдзіў ён.
Лукашэнка назваў нездавальняльнай якасць абслугоўвання ў гандлёвых аб’ектах у сельскай мясцовасці. Ён прывёў даныя Камітэта дзяржкантролю, паводле якіх за 6 месяцаў 2026 года парушэнні былі выяўленыя ў 90% з 1.021 праверанага гандлёвага аб’екта. “Пратэрміноўка, тухляціна ды іншае. Гэта проста абуральна і недапушчальна”, — патлумачыў ён сутнасць праблемы.
Асобна ён звярнуў увагу на пытанне даступнасці базавых тавараў і паслуг — “якасных і за справядлівы кошт”.
“У Мінску і абласных цэнтрах крам і гандлёвых цэнтраў поўна, і канкурэнцыя там высокая, — канстатаваў палітык. — А вось сельскія жыхары зусім не распешчаныя”.
Лукашэнка нагадаў, што ў 2025 годзе быў выдадзены ўказ, скіраваны на “падвышэнне сацыяльнай адказнасці суб’ектаў гандлю ў сельскай мясцовасці, а таксама на паляпшэнне якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва на такіх тэрыторыях”. “Прасцей кажучы, хочаш збіраць вяршкі і прыбытак у буйных гарадах і сталіцы — вазьмі на сябе адказнасць і за аддаленыя вёсачкі”, — паўтарыў прамоўца.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа сем месяцаў колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства40,3 градуса — новы тэмпературны рэкорд жніўня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



