Дзіця становіцца грамадзянінам Беларусі незалежна ад месца нараджэння, калі хоць адзін з яго бацькоў мае беларускае грамадзянства — МУС

8 жніўня, Позірк. “Калі на дзень нараджэння дзіцяці хоць адзін з яго бацькоў з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, то дзіця набывае грамадзянства нашай краіны незалежна ад месца яго нараджэння”, — заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Іван Новікаў.
Прэс-служба МУС апублікавала яго відэакаментарый “у сувязі з запытамі, якія паступаюць” з гэтай нагоды.
“Рэспубліка Беларусь не прызнае прыналежнасць да грамадзянства замежнай дзяржавы сваіх грамадзян, — падкрэсліў кіраўнік міграцыйнай службы. — Дакументамі, прызначанымі для выезду з нашай краіны, а таксама для ўезду ў Рэспубліку Беларусь, з’яўляюцца пашпарт узору 1996 года і біяметрычны пашпарт Рэспублікі Беларусь”.
Новікаў нагадаў, што для атрымання або абмену пашпарта “грамадзяне павінны звяртацца ў тэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па месцы свайго жыхарства”, а абмен біяметрычнага пашпарта “магчымы ў любым тэрытарыяльным падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі на выбар грамадзяніна”.
“Пашпарт дзіцяці можа быць атрыманы фактычна ад моманту яго нараджэння пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні. Асобы, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, абавязаныя атрымаць пашпарт. Для атрымання пашпарта для непаўналетніх іх законныя прадстаўнікі павінны звярнуцца ў нашыя падраздзяленні, прад’явіўшы поўны пакет дакументаў, прадугледжаны адпаведнай адміністрацыйнай працэдурай”, — заявіў міліцэйскі начальнік.
Прэс-служба МУС дадала, што пры адсутнасці пашпарта дзіця — грамадзянін Беларусі можа аднакратна перасекчы мяжу на падставе пасведчання на вяртанне.
Каментарый кіраўніка міграцыйнай службы з’явіўся праз некалькі дзён пасля таго, як незалежныя СМІ звярнулі ўвагу на сітуацыю беларускі, якая жыве ў Германіі і збіралася прыехаць у Беларусь са сваімі дзецьмі, што маюць два грамадзянствы — нямецкае і расійскае.
Пра тое, што яе дзеці павінны мець беларускія пашпарты, бо іх мама — грамадзянка Беларусі, жанчыне паведамілі на пашпартным кантролі на мяжы. Ёй заявілі, што ў краіну іх упусцяць, але па-за яе межы без аформленых пашпартоў — не. У выніку ад перасячэння мяжы яна адмовілася.


- Грамадства, ПалітыкаКанферэнцыя "Новая Беларусь" заўжды прыводзіць да "змены палітык" — БаркоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБабарыка ўсумніўся ва ўплыве дэмсіл, спаслаўшыся на меркаванні "сяброў у Беларусі", Латушка парыраваў: "У нас розныя сябры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПалітычныя структуры павінны супрацоўнічаць з грамадскімі ініцыятывамі — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

