Яшчэ восем беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, выпісаныя з бальніц

16 жніўня, Позірк. З бальніц выпісаныя яшчэ восем беларускіх грамадзян, якія пацярпелі ў аўтааварыі ў Грузіі. Пра гэта паведаміла дзяржСМІ Міністэрства замежных спраў.
Адзначаецца, што сярод выпісаных — пяцёра непаўналетніх.
14 жніўня паведамлялася пра чацвярых выпісаных. Тады ж амбасадар Беларусі ў Грузіі Мікалай Рагашчук анансаваў дастаўку на радзіму целаў загінулых у ДТЗ — спачатку пары (20 і 21 год), затым яшчэ двух беларускіх грамадзян.
Мікрааўтобус з 19 грамадзянамі Беларусі зваліўся ў цясніну на горным курорце Гомісмта (рэгіён Гурыя) 12 жніўня. Загінулі чатыры чалавекі.
Паводле звестак МЗС Беларусі, 11 чалавек было дастаўлена ў Рэспубліканскую бальніцу Батумі, дваіх з іх шпіталізавалі ў рэанімацыю. Адзначалася, што іх стану нічога не пагражае. Чатыры чалавекі ў больш цяжкім стане былі дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы Азургеці і Чахатауры. Іх стан ацэньваўся як сярэднецяжкі і цяжкі.
Раней паведамлялася, што, паводле звестак МУС Грузіі, кіроўца мікрааўтобуса “не забяспечыў бяспечнае кіраванне транспартным сродкам, з’ехаў з дарогі і ўпаў у цясніну”.
МУС Грузіі пачало расследаванне паводле арт. 276 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула смерць чалавека).
За апошні час гэта па меншай меры другое ДТЗ у Грузіі з гібеллю беларускіх грамадзян. У ліпені аварыя здарылася ў Батумі — сутыкнуліся мікрааўтобус з турыстычнай групай і легкавы аўтамабіль. Загінулі два беларускія турысты — жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
